Часiна году - восень. Напрыкацы XX стагоддзя. Тэхнiчны прагрэс - на верхавiне свайго разьвiцьця. Цывiлiзацыя ўсiмi намаганьнямi пастаянна ймкнецца авалодаць новымi вяршынямi. А чалавек пастаянна азiраецца назад, вяртаючыся да сваiх вытокаў. Часам падаецца, што чалавечае ўсьведамленьне ўсьведамленьне разьвiваецца па iншых законах, iснуе ў iншым вымярэньнi. У вымярэньнi, дзе, як на магнiтовую стужку, запiсваецца чалавечы досьвед усiх генэрацыяў. I, бы за дымкавай пялёсай, мы часам бачым постацi незнаёмых людзей, чуем iхнiя галасы, аднаўляем у памяцi чужыя думкi, iдэi, атымоўваем ад iх энэргiю. "Мы страчваем i набываем...", - казаў Сэптымус. Але ж шляхадзiны, ды йдзе ён па колу, дзе няма пачатку й канцу. Наша творчасьць - гэта спроба прыўзьняць завесу, iнтуiтыўна адчуць далёкiя сьпевы нашых продкаў, прапускаючы iх праз сёньняшнi дзень i, безумоўна, праз нашае ўспрыняцьце гэтага дня. Крывi, або крывiчы, як iх сталi называць Гурт КРЫВI быў заснаваны ў 1996 годзе. Стыль гурта вызначаюць як аўтэнтычны сусьветны фольк эксперэмэнт, спалучэньне старажытных традыцыяў гарлавых сьпеваў i сучаснага гучаньня з элемэнтамi iмправiзацыi i авангарду. Гурт ужывае аўтэнчыныя iнструмэнты, зробленныя па старых тэхналёгiях. Матэрыял для сваiх кампазыцый гурт зьбiрае у фальклёрных экспэдыцыях. Veranika Kruhlova & КРЫВI (KRIWI) ёсьць:
Babu (Bangladesh) - tablas, bid tabla, perc.
Ales (BY-USA) - violin
Sebastian (PL) - drums, perc.
Karen (Armenien) - violin Thanks vsem musykantam kotoryje okasali vlijanije I “poteli” na koncertach v zivom, ne stojaschem na meste otkrytom projekte KRIWI: j.Vydronok, D.Voytushkevich, A.Pomidorov, A.Saponenko, DJ Pasha, P.Pavlow, E.Voltchek, E.Ljubetc, V.Volodko, chor Kalychanka, N.Kiseljova, A.Vasilenko, R.Tcjabut, I. Gorbatchevskij, J.Gluschitskaja (BY);Pawel (PL); !!!(Tuva); A.Pushkin (D, Piter); A.Rumjantcev (BY,D); M.Talibani (Iran); O.Opitz-apparatschik, DJ Stefan Guther-Radio Multi Kulti (Berlin); DJ Delta (London,Berlin)… and others - open project... |